Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень народзінаў сусьветнага павуціньня


Падзеі 13 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

13 сакавіка 1989 году было вынайдзена сусьветнае павуціньне (World Wide Web, WWW). Вынаходнікам «сеткі» лічыцца ангельскі навуковец Цім Бернерс-Лі і яго калегі, якія працавалі ў Эўрапейскай радзе па ядзерных дасьледаваньнях. Яны перадалі кіраўніцтву Рады працу «Інфармацыйны мэнэджмэнт: некаторыя прапановы», у якім былі закладзеныя асноўныя прынцыпы прасторы WWW.

Таксама ў гэты дзень

1881 — расейскі імпэратар Аляксандр II быў сьмяротна паранены ў Пецярбургу бомбай, кінутай нарадавольцам, ураджэнцам Беларусі Ігнатам Грынявіцкім.

Забіты расейскі імпэратар Аляксандар ІІ
Забіты расейскі імпэратар Аляксандар ІІ

1938 — расейская мова ўведзеная як абавязковы прадмет для вывучэньня ва ўсіх школах СССР.

У гэты дзень нарадзіліся

1954 — Сяргей Сідорскі, прэм’ер-міністар Беларусі ў 2003-2010 гадах.

Сяргей Сідорскі, архіўнае фота
Сяргей Сідорскі, архіўнае фота

1965 — Юрась Пацюпа, беларускі мовазнаўца, паэт, празаік, крытык.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG