Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр вядомы расейскі актор Алег Табакоў. Пра гэта паведамляе агенцтва «Интерфакс». Табакову было 82 гады.

Алег Табакоў да апошняга выступаў на сцэне, нават пад уколамі абязбольных прэпаратаў. У лістападзе ў цяжкім стане быў зьмешчаны ў рэанімацыю, яго праапэравалі. У актора тады дыягнаставалі заражэньне крыві.

Табакоў запомніўся ролямі ў фільмах «Вайна і мір», «Сямнаццаць імгненьняў вясны», «Дванаццаць крэслаў», «Д'Артаньян і тры мушкецёры», «Некалькі дзён з жыцьця Обломава», «Масква слязам ня верыць», «Чалавек з бульвару Капуцынаў». Ён таксама працаваў мастацкім кіраўніком тэатраў МХТ імя Чэхава і «Табакеркі».

Алег Табакоў быў знаным акторам тэатру і кіно, рэжысэрам і пэдагогам. Яму было прысвоенае званьне народнага артыста СССР, ён ляўрэат Дзяржаўных прэміяў СССР і Расеі, шматлікіх тэатральных і кінапрэміяў.

11 сакавіка 2014 Табакоў падпісаў зварот дзеячаў культуры Расейскай Фэдэрацыі ў падтрымку палітыкі прэзыдэнта Пуціна ва Ўкраіне і ў Крыме.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG