Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нэпале пры аварыі самалёту загінула больш за пяцьдзесят чалавек


Самалёт з Банглядэшу, які перавозіў 67 пасажыраў і з чатырма чальцамі экіпажа, пацярпеў крушэньне ў панядзелак, падчас прызямленьня ў аэрапорце ў сталіцы Нэпала, Катманду.

Пра гэта паведаміў прадстаўнік аэрапорта, які ўдакладніў, што 17 чалавек, якія знаходзіліся на борце, былі выратаваныя.

Раней паведамлялася, што пры пасадцы самалёт Bombardier Q400, які выконваў рэйс Дака — Катманду, скаціўся з узьлётна-пасадачнай паласы і загарэўся.

Агенцтва Франс Прэс праінфармавала, што на месцы крушэньня самалёта авіякампаніі US-Bangla Airlines у нэпальскім міжнародным аэрапорце знойдзены целы загінулых.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG