Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз выдзеліць Украіне мільярд эўра


Эўразьвяз працягне аказваць Украіне дапамогу ў правядзеньні рэформаў. Пра гэта на прэс-канфэрэнцыі ў Кіеве заявіла Вярхоўны прадстаўнік ЭЗ па замежных справах і палітыцы бясьпекі Фэдэрыка Магерыні. Яна ўдакладніла, што Брусэль мае намер выдзеліць Украіне 1 мільярд эўра макрафінансавай дапамогі.

Эўразьвяз фінансава дапамаге Ўкраіне ад 2015 году. Тады было заключана пагадненьне аб падтрымцы на суму амаль у два мільярды эўра. Кіеў атрымаў два траншы. Трэці транш у памеры 600 мільёнаў эўра ЭЗ выдзяляць ня стаў, бо Украіна ня выканала неабходныя ўмовы, узгодненыя з Эўразьвязам.

Камэнтуючы сытуацыю на ўсходзе Ўкраіны, прадстаўнік ЭЗ адзначыла, што спэцыяльная маніторынгавая місія АБСЭ павінна мець поўны доступ на ўсёй тэрыторыі Ўкраіны, у тым ліку ўздоўж расейска-украінскай мяжы.

Чакаецца, што сёньня Магерыні сустрэнецца з прэзыдэнтам Украіны Пятром Парашэнкам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG