Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўстрыйскі прэзыдэнт заклікаў моладзь не захапляцца нэафашыстоўскай ідэалёгіяй


Прэзыдэнт Аўстрыі Аляксандар ван дэр Бэлен і кіраўнік Народнай партыі Сэбастыян Курц
Прэзыдэнт Аўстрыі Аляксандар ван дэр Бэлен і кіраўнік Народнай партыі Сэбастыян Курц

Аўстрыя адзначае 80-ю гадавіну анэксіі краіны нацысцкай Нямеччынай, калі Адольф Гітлер абвясьціў свой так званы «аншлюс Аўстрыі».

12 сакавіка адбудзецца Дзень памяці, які адзначыць падзеі 1938 году, якія паслужылі прэлюдыяй да Другой сусьветнай вайны. У сваім выступе з нагоды гадавіны прэзыдэнт Аўстрыі Аляксандар Ван дэр Бэлен 11 сакавіка заклікаў моладзь «не захапляцца нэафашыстоўскімі і крайне правымі ідэалёгіямі».

«Людзі не павінны ўспрымаць мірнае суіснаваньне і стабільныя палітычныя ўмовы як нешта натуральнае», — заявіў Бэлен.

Аўстрыя выклікала асьцярогі сярод эўрапейскіх саюзьнікаў, паколькі крайне правая Партыя Свабоды (FPOe) увайшла ў кабінэт 31-гадовага канцлера Сэбастыяна Курца.

12 сакавіка 1938 году ў Аўстрыю ўступілі пяць падразьдзяленьняў нямецкай арміі пад падставай аб’яднаньня дзьвюх нямецкамоўных краін. Праз тры дні Гітлера ў Аўстрыі віталі натоўпы. Ён выступіў са зваротам да народа Вены.

Пасьля 1945 года Аўстрыя была акупаваная чатырма саюзьнікамі. Па iх пагадненьню, Аўстрыя лічылася «першай ахвярай» нацысцкай агрэсіі. Акупацыйныя войскі заставаліся ў Аўстрыі да 1955 года, калі Аўстрыя атрымала поўны сувэрэнітэт.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG