Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША — найбуйнейшы прадавец зброі ў сьвеце


Амэрыканскі салдат запускае супрацьтанкавую ракету «Джавэлін» падчас вучэньняў у Аўганістане, архіўнае фота

Злучаныя Штаты застаюцца найбуйнейшым у сьвеце прадаўцом зброі, на долю якога прыпадае 34 адсоткі агульнасусьветнага продажу зброі за апошнія пяць гадоў, паведаміў журналістам 11 сакавіка Стакгольмскі міжнародны інстытут дасьледаваньняў праблем сьвету (SIPRI) у сваім апошнім аглядзе сусьветных паставак зброі.

Паводле справаздачы, Расея зьяўляецца другім па велічыні экспартэрам у глябальных пастаўках узбраеньняў (20%).

Па дадзеных SIPRI, рост долі продажаў Злучанымі Штатамі зброі адбыўся ў параўнаньні з зафіксаванымі 30%, якія былі ў пэрыяд 2008-2012 гадоў.

«Грунтуючыся на ўгодах, падпісаных за час адміністрацыі Барака Абамы, пастаўкі ўзбраеньняў ЗША ў 2013-2017 гадах дасягнулі самага высокага ўзроўню з канца 1990-х гадоў», — заявіла дырэктарка праграмы маніторынгу гандлю зброяй і вайсковых выдаткаў SIPRI Од Фляран.

Паводле яе, гэтыя пагадненьні, а таксама далейшыя буйныя кантракты, падпісаныя ў 2017 годзе, «дазволяць ЗША заставацца найбуйнейшым экспартэрам узбраеньняў у наступныя гады».

Дадзеныя SIPRI сьведчаць, што амэрыканская зброя дасталася ня менш як 98 краінам. Большую частку экспарту ЗША складалі баявыя і транспартныя самалёты.

Дасьледнікі таксама заявілі, што Расея экспартавала зброю ў 47 краін, а таксама баевікам на ўсходзе Ўкраіны, якіх падтрымлівае. У цэлым продаж узбраеньня ў Расеі зьменшыўся на 7 адсоткаў у параўнаньні з папярэднім пяцігадовым пэрыядам, адзначылі ў справаздачы.

Францыя, як адзначаецца экспэртамі SIPRI, зьяўляецца трэцім па велічыні экспартэрам з доляй у 6,7 адсотка, далей у сьпісе разьмясьціліся Нямеччына і Кітай.

1 сакавіка Пэнтагон паведаміў, што Дзярждэпартамэнт ЗША ўхваліў прапанаваны продаж Украіне процітанкавых ракет і ракетных установак Javelin на суму 47 млн даляраў. Агенцтва супрацоўніцтва ў галіне абароннай бясьпекі заявіла, што ўрад Украіны запрасіў куплю ў ЗША 210 ракет і 37 пускавых установак. У пагадненьне будуць уключаны навучаньне, тэхнічная дапамога, транспарт і іншыя аспэкты лягістыкі.

Абаронны бюджэт ЗША на 2018 фінансавы год прадугледжвае перадачу Ўкраіне 350 млн даляраў абароннай дапамогі, у тым ліку магчымасьць перадачы сьмяротнай зброі.

Javelin — амэрыканскі пераносны процітанкавы ракетны комплекс (ППРК), прызначаны для паразы бранятэхнікі, танкаў, а таксама БПЛА, верталётаў і прапэлерных самалётаў, якія заходзяць на пасадку. Кошт аднаго комплексу, укамплектаванага 6 ракетамі, складае больш за мільён долараў ЗША.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG