Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША пільна сочаць за расейскімі праграмамі ракетна-ядзернага ўзбраеньня


Дырэктар Цэнтральнага выведнага ўпраўленьня ЗША Майк Пампэо
Дырэктар Цэнтральнага выведнага ўпраўленьня ЗША Майк Пампэо

Дырэктар Цэнтральнага выведнага ўпраўленьня ЗША Майк Пампэо ня бачыць нічога новага ў заявах расейскага прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна аб «цудатворных» ракетна-ядзерных узбраеньнях, якімі валодае Расея.

ЦРУ і Міністэрства абароны ўважліва сочаць за тым, што робіць Расея, уяўленьні ЗША пра расейскую ядзерную зброю і ракеты вельмі дакладныя, заявіў Майк Пампэо ў нядзельным інтэрвію Fox News. Паводле яго, амэрыканскія спэцслужбы і армія робяць усё, каб абараніць амэрыканцаў ад тых пагроз, пра якія казаў Пуцін.

Крыху раней ацэнку заявам прэзыдэнта Расеі, якія зьмяшчаліся ў пасланьні Фэдэральнаму сходу, даў шэф Пэнтагону Джым Матыс. Ён таксама заўважыў, што дэклярацыі расейскага прэзыдэнта яго «расчаравалі, але не зьдзівілі». Паводле яго, «нічога новага пра расейскія ўзбраеньні ён з прамовы Пуціна не вынес». Расейскія ўлады могуць марнаваць колькі заўгодна грошай на гонку ўзбраеньняў з самімі сабой на шкоду свайму народу. Падыходу ЗША гэта не мяняе, сказаў міністар.

Кажучы пра згаданыя Пуціным ракеты, якія ў стане прабіць амэрыканскую ПРА, Матыс паказаў, што супрацьракетны шчыт ЗША закліканы абараніць краіну ад Ірану і Паўночнай Карэі, а не ад Расеі.

Акрамя таго, у размове з журналістамі па дрозе на Блізкі Ўсход кіраўнік Пэнтагону перасьцярог Сырыю ад новых хімічных нападаў, адзначыўшы, што падобныя крокі былі б «вельмі неразумнымі».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG