Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марын Лё Пэн зноў узначаліла «Нацыянальны фронт» Францыі і забрала ў бацькі пасаду ганаровага старшыні


У Францыі лідэрка ўльтраправага «Нацыянальнага фронту» пераабраная на пасаду старшыні партыі. Выбары адбыліся ў нядзелю 11 сакавіка, Лё Пэн была адзіным прэтэндэнтам на кіраўнічую пасаду.

Зьезд «Нацыянальнага фронту» праходзіць у Лілі пад лёзунгам «абнаўленьня». Тым ня менш па выніках выбараў, у якіх шэраговыя сябры партыі маглі прагаласаваць праз пошту, Марын Лё Пэн атрымала падтрымку амаль ста адсоткаў тых, хто прагаласавалі. Каля трох адсоткаў атрыманых бюлетэняў былі пустымі або сапсаванымі, адзначае AFP.

Дэлегаты зьезду таксама прагаласавалі за скасаваньне пасады ганаровага старшыні. Гэтую сымбалічную пасаду займаў заснавальнік партыі і бацька Марын Лё Пэн 89-гадовы Жан-Мары Лё Пэн, які быў выключаны ў 2015 годзе з шэрагаў Фронту, але захаваў за сабой статус ганаровага старшыні.

Лідэр партыі прапанавала новую назву – «Нацыянальны зьвяз» – замест ранейшага «Нацыянальнага фронту».

Марын Лё Пэн знаходзіцца на чале партыі ад 2011 году. Яна зьмяніла свайго бацьку, які кіраваў «Нацыянальным фронтам» каля сарака гадоў. У 2017 годзе Марын Лё Пэн удзельнічала ў прэзыдэнцкіх выбарах і прайграла ў другім туры Эманюэлю Макрону, атрымаўшы 34 адсоткі галасоў выбаршчыкаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG