Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча выдаткуе $40 мільёнаў, каб адгарадзіцца ад усходніх суседзяў плотам


Плот даўжынёй амаль 1,2 тысячы кілямэтраў плянуюць пабудаваць на ўсходняй мяжы Польшчы для барацьбы з Афрыканскай чумой сьвіней (АЧС), паведамляе партал Agropolska.

Згодна з праектам закону, які знаходзіцца на этапе абмеркаваньня ў камісіі Сэйму, будаўніцтва плянуецца пачаць у 2018, а завяршыць у 2020 годзе.

«Чакаецца, што будаўніцтва плоту будзе фінансавацца зь бюджэтных сродкаў. Агароджа пройдзе ўздоўж мяжы Польшчы зь Беларусьсю, Украінай і Расеяй на тэрыторыі Вармінска-Мазурскага, Падляскага, Любельскага і Падкарпацкага ваяводзтваў», — гаворыцца ў паведамленьні.

Згодна з праектам закону, гаворка ідзе пра плот з ацынкаванай сеткі вышынёй 2 мэтры. Яго даўжыня складзе 1173 кілямэтры.

З разьлікаў вынікае, што 1 кілямэтар плота будзе каштаваць у пераліку каля 32 тысяч даляраў.

Вірус АЧС зьявіўся ў Польшчы ў лютым 2014 году, праўдападобна ад хворых дзікоў, якія праніклі з тэрыторыі Беларусі, піша партал.

Ад таго часу ў Польшчы выяўлена каля 108 ачагоў хваробы ў сьвіньняў і 1,5 тысячы хворых кабаноў.

Шэраг польскіх навукоўцаў лічаць, што будаўніцтва плота не дапаможа змагацца ў АЧС, так як гэтая хвароба ўжо пранікла на тэрыторыю Польшчы, але можа адмоўна паўплываць на разьвіцьцё папуляцыяў розных жывёлаў.

У суседніх краінах выявілі сьвіную чуму. А ў Беларусі — «нейкая інфэкцыя»

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG