Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік Пэнтагону перасьцярог рэжым Асада ад ужываньня хімічнай зброі


Джым Мэтыс
Джым Мэтыс

Міністар абароны ЗША Джым Мэтыс папярэдзіў Сырыю, што ўрадавым сілам прэзыдэнта Башара Асада «вельмі неразумна выкарыстоўваць атрутны газ» і асудзіў расейскую падтрымку Дамаску. Мэтыс заявіў пра гэта 11 сакавіка журналістам, якія суправаджаюць яго ў паездцы ў Аман.

Ён пракамэнтаваў паведамленьні пра тое, што сілы прэзыдэнта Асада нядаўна выкарыстоўвалі хлорны газ у рэгіёне, што знаходзіцца пад кантролем паўстанцаў ва Ўсходняй Гуце, непадалёк ад Дамаску. Сырыйскі ўрад аспрэчвае сьцьвярджэньні.

Кіраўнік Пэнтагону ня стаў пагражаць адплатай сырыйскім сілам, калі пацьвердзіцца прымяненьне хлору, але сказаў, што прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп мае «поўную прастору для палітычнага манэўру», каб прыняць любое рашэньне, якое, на яго думку, будзе дарэчным.

У красавіку 2017 году Трамп распарадзіўся пра ракетны ўдар па сырыйскай авіябазе пасьля таго, як Вашынгтон сказаў, што аб’ект быў выкарыстаны для пачатку хімічнай атакі ў паўстанцкім горадзе Хан Шэйхун, калі былі забітыя дзясяткі мірных жыхароў. Абложаная Ўсходняя Гута зьяўляецца апошнім кантраляваным апазыцыяй анклявам паблізу сырыйскай сталіцы.

Паводле актывістаў, на працягу амаль трох тыдняў урадавыя сілы бамбавалі і абстрэльвалі яго, у выніку чаго загінулі больш за тысячу мірных жыхароў. Мэтыс сказаў, што Расея, якая аказала ўраду Асада рашучую падтрымку ва ўсім сырыйскім канфлікце, магла быць замяшаная ў забойствах сырыйскім урадам грамадзянскага насельніцтва.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG