Паведамляецца, што «экіпаж зьнішчальніка МіГ-31 выканаў пуск ракеты авіяцыйнага комплексу „Кінжал“ у зададзеным раёне ».
«Вылет зьнішчальніка-перахопніка быў зьдзейсьнены з аэрадрома на тэрыторыі Паўднёвай ваеннай акругі. Ракета паразіла зададзеную цэль на палігоне», — гаворыцца ў паведамленьні ваеннага ведамства РФ. Ракетны комплекс «Кінжал» прызначаны для зьнішчэньня наземных і марскіх цэляў.
Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com