Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніца зьнешняй палітыкі ЭЗ Фэдэрыка Магерыні прыбывае ў Кіеў


Фэдэрыка Магерыні 11 сакавіка прыбывае ў Кіеў на перамовы з кіраўніцтвам Украіны напярэдадні чацьвёртай гадавіны анэксіі Крыма. Падчас двухдзённага рабочага візыту Магерыні сустрэнецца з прэзыдэнтам Пятром Парашэнкам, прэм’ер-міністрам Уладзімірам Гройсманом, міністрам замежных спраў Паўлам Клімкіным і міністрам часова акупаваных тэрыторый і ўнутрана перамешчаных асоб Вадзімам Чарнышовым.

Офіс Магерыні паведаміў, што паездка адбываецца «у важны момант для ажыцьцяўленьня рэформаў» і зьвязана з Пагадненьнем аб асацыяцыі, якое ўмацоўвае сувязі паміж Украінай і Эўрапейскім Зьвязам. Візыт «стане магчымасьцю аднавіць даўнюю прыхільнасьць Эўразьвязу ўкраінскага народу і яго імкненьня пабудаваць больш моцную Ўкраіну», — гаворыцца ў заяве.

Пасьля зьвяржэньня прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча і масавых пратэстаў у лютым 2014 года ў Кіеве тысячы расейскіх салдат без апазнавальных знакаў узялі пад свой кантроль Крым. Масква афіцыйна анэксавала Крым 18 сакавіка 2014 года. Ва Ўкраіне Магерыні мае намер разгледзець сытуацыю на месцах і выкананьне Менскіх пагадненьняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG