Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску праходзіць XVIII справаздачна-выбарчы зьезд БСДП (Грамада)


Ірына Вештард

Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) на зьезьдзе павінна абраць новае кіраўніцтва арганізацыі. Цяперашняя старшыня арганізацыі Ірына Вештард ня зможа больш балятавацца на гэтую пасаду. Паводле статуту, адзін чалавек ня можа быць лідэрам партыі больш за тры тэрміны.

Ірына Вештард узначальвае БСДП (Грамада) з 2011 года. Для ўдзелу ў зьезьдзе было абрана больш за 60 дэлегатаў.

«У нас ёсць працэдура, прадугледжаная паводле статуту. Прэзыдыюм партыі вылучае кандыдатуры на пасады старшыні партыі і яго намесьнікаў, потым ухваляе цэнтральны камітэт», — паведаміла Ірына Вештард БелаПАН.

Яна адзначыла, што цэнтральны камітэт прыняў рашэньне аб вылучэньні кандыдата ў старшыні партыі Ігара Барысава, цяперашняга першага намесьніка старшыні арганізацыі. Ня выключана, што яму будзе складзена канкурэнцыя з боку яшчэ некалькіх чалавек, якіх вылучаць на зьездзе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG