Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне затрыманы кіраўнік арганізацыі па вызваленьні палонных Уладзімер Рубан


Уладзімер Рубан
Уладзімер Рубан

«Пад выглядам перасяленца, гэты» генэрал «спрабаваў правезьці цэлы арсэнал зброі, які быў схаваны ў мэблі», — напісаў намесьнік міністра Ўкраіны па пытаньнях часова акупаваных тэрыторый Георгій Тука у сваім акаўнце ў Фэйсбук.

Георгій Тука таксама разьмясьціў фотаздымак зь месца затрыманьня.

Затрыманьне адбылося ў чацьвер увечары. Рубан зьяўляецца кіраўніком цэнтра вызваленьня цэнтра вызваленьня палонных «Афіцэрскі корпус». Яго затрымалі на кантрольным пункце ўезьдзе-выезьдзе «Маёрск», што знаходзіцца на лініі разьмежаваньня.

Пазьней інфармацыю аб затрыманьні Рубана пацьвердзіў генэральны пракурор Украіны Юры Луцэнка. «Гэта не выпадковае затрыманьне», — напісаў ён у фэйсбук.

Паведамляецца, што Уладзімера Рубана перадалі ў Службу бясьпекі Украіны.

Уладзімер Рубан зьяўляецца кіраўніком Цэнтра вызваленьня палонных «Афіцэрскі корпус». З 2014 года ён удзельнічаў у абмене палонных паміж Украінай і самаабвешчанымі Данецкай і Луганскай народнымі рэспублікамі.

Яшчэ ў пачатку 2013-га года Рубан быў актыўным удзельнікам прарасейскай арганізацыі «Украінскі выбар», але ўлетку таго ж года стварыў «Афіцэрскі корпус». Рубана неаднаразова абвінавачвалі ў зрыве абменаў палоннымі і спробах зарабіць на іх.

У лютым 2017 года Дзяржаўная памежная служба і Служба бясьпекі Украіны паведамілі, што Уладзімер Рубан парушыў правілы выезду на часова не падкантрольную тэрыторыю. СБУ адмяніла яму дазвол на перасячэньне лініі сутыкненьня. Пасьля гэтага Рубан сьцвярджаў, што быў сарваны заплянаваны абмен палоннымі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG