Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дональд Трамп гатовы сустрэцца з Кім Чэн Ынам на перамовах


Сустрэча можа адбыцца ў бліжэйшыя два месяцы. Такая інфармацыя стала вядомая пасьля сустрэчы прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа з прадстаўнікамі паўднёвакарэйскага ўрада, якія некалькі дзён таму правялі перамовы з Кім Чэн Ыном ў Пхеньяне.

Паўднёвакарэйская дэлегацыя перадала Дональду Трампу запрашэньне паўночнакарэйскага лідэра на перамовы. Іх мэтай павінна стаць спыненьне паўночнакарэйскай ядзернай праграмы і зьнішчэньне яе ядзернага арсэнала.

Прэзыдэнт Трамп ў паведамленьні ў Твітары выказаў аптымізм з нагоды будучай сустрэчы. Ён падкрэсьліў, што Паўночная Карэя адмаўляецца ад правядзеньня ракетных выпрабаваньняў на час перамоваў, і заявіў, што санкцыі супраць Пхеньяна застануцца ў сіле да дасягненьня пагадненьня.

Дзейсныя амэрыканскія прэзыдэнты ніколі не сустракаліся з паўночнакарэйскім кіраўнікамі. Дональд Трамп настойваў на тым, што ён ня зробіць памылку папярэднікаў і не ўступіць у працяглыя перамовы, якія не прыводзілі ў мінулым да жаданых вынікаў.

Дата і месца правядзеньня сустрэчы пакуль невядомыя.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG