Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірак і Турэччына заявілі пра супольную апэрацыю супраць курдаў


Турэцкі міністар замежных спраў Мэўлют Чавушаглу
Турэцкі міністар замежных спраў Мэўлют Чавушаглу

Турэччына і Ірак правядуць сумесную апэрацыю супраць курдзкіх фармаваньняў на поўначы Іраку. Пра гэта заявіў турэцкі міністар замежных спраў Мэўлют Чавушаглу, паведамляе Reuters.

Паводле папярэдняй інфармацыі, апэрацыя пройдзе пасьля парлямэнцкіх выбараў у Іраку. Яны заплянаваныя на травень 2018 году. Чавушаглу дадаў, што апэрацыя супраць курдаў у сырыйскім Афрыне да траўня завершыцца.

У другой палове студзеня турэцкія войскі правялі наступ на пазыцыі курдзкіх узброеных атрадаў у сырыйскім рэгіёне Афрын. Турэцкія ўлады лічаць курдзкія атрады народнай самаабароны (курдзкую міліцыю) памагатымі тэрарыстаў. Курдзкая міліцыя ваюе ў кааліцыі пад камандаваньнем ЗША супраць тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG