Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Пуцін ня думае пра Беларусь. Гэта кепскі знак»


«Пуцін ня думае пра Беларусь. Гэта кепскі знак»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:34:20 0:00

Ці думае Пуцін пра Беларусь? У якім накірунку будуць разьвівацца адносіны Беларусі і Расеі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Расеі? Пра гэта ў Зоне Свабоды, у якой удзельнічаюць Юры Дракахруст, Дзьмітры Гурневіч і аглядальніца расейскай службы Радё Свабода Ірына Лагуніна.

Гурневіч: Ёсьць такі жарт. На выбарах у дэмакратычнай краіне невядома, каго абяруць, але вядома, што будзе рабіць пераможца, хто б ім ня стаў. А ў аўтарытарнай дзяржаве — наадварот: хто пераможа — загадзя вядома ўсім, а вось што ён будзе рабіць пасьля выбараў — гэта загадка. Ірына, а вы ведаеце разгадку — што будзе рабіць вядомы пераможца расейскіх выбараў пасьля іх? Нават імітаваныя выбары — часам гэта ўсё ж пачатак нейкай новай эпохі. Якой?

Ірына Лагуніна
Ірына Лагуніна

Лагуніна: Не, гэта не пачатак новай эпохі, абсалютна. Ніякая новая эпоха не пачынаецца. Калі вы маеце на ўвазе заявы Пуціна, якія шакавалі большую частку сьвету, то гэта спроба хутка знайсьці нацыянальную ідэю, тое, што аб’ядноўвае. Робіцца гэта дзеля забесьпячэньня больш высокай яўкі. Бо для Пуціна гэта сур’ёзны момант. А тое, што ён у выбарах пераможа, то мы не сумняемся.

Гурневіч: Ці ставіць ён гэтым разам перад сабою нейкія звышзадачы?

Лагуніна: Цяпер яна у тым, каб забясьпечыць яўку, прынамсі ў 25%. Пасьля 18 гадоў ва ўладзе ён ня проста хоча ў ёй заставацца, але і атрымаць пэўны мандат. Каб прынамсі стварыць нейкае ўражаньне, што яго далейшае знаходжаньне ў Крамлі — легітымнае. Гэта — звышзадача, бо людзі апатычныя. Яны слушна лічаць, што ци пойдуць яны на выбары ці не — вынік ня зьменіцца. Многія ня бачаць кандыдата за якога яны б маглі галасаваць. Тыя, хто ёсьць — не адпавядаюць іх чаканьням. А тыя, што адпавядалі, не былі дапушчаныя да выбараў. І таму яўка — першая неабходнасьць для Крамля. І менавіта таму мы і чуем заявы, маўляў, навошта нам такі сьвет, у якім ня будзе Расеі.

Гурневіч: У 2012 годзе, напярэдадні тагачасных прэзыдэнцкіх выбараў, Пуцін называў адной з пяці сваіх праграмных мэтаў утварэньне Эўразійскага эканамічнага саюзу. Саюз быў утвораны, папоўніўся новымі чальцамі — Армэніяй і Кіргізстанам. Сёлета падчас кампаніі тэма стасункаў зь Беларусьсю, з Казахстанам амаль ня ўзгадвалася. Юры, як вы мяркуеце, чаму?

Юры Дракахруст
Юры Дракахруст

Дракахруст: Па-першае таму, што ёсьць больш важныя праблемы, якія цікавяць і Крэмль, і расейскае грамадзтва. Пра Эўразійскі саюз не гаворыць ня толькі Пуцін. Пра яго не гаворыць ніхто. Ані Грудзінін, ані Сабчак, ані іншыя кандыдаты. Гэта тэма па-за дужкамі. Гэты саюз быў прыгожай мэтай, а зараз такога праекту няма. Але я вось ня згодны зь Ірынай. Пуцін нулявых гадоў, Пуцін з тварам Мядзьведзева, і апошні Пуцін — гэта розныя Пуціны і розныя Расеі. І мы ня ведаем, якім будзе Пуцін у новай кадэнцыі.

Лагуніна: Прабачце за цынізм, але цяпер ані Беларусьсю, ані Казахстанам, да выбараў не прыцягнеш. Цяпер яны спрабуюць паказаць сваёй агрэсіўнай палітыкай, дзякуючы гэтым так званым новым узбраеньням, што Расея — важная ў сьвеце дзяржава

Гурневіч: Ці азначае гэта, што бліжэйшыя гады пройдуць пад знакам страху?

Дракахруст: Так. У іх цяпер новая оптыка. Цяперашняя Расея бачыць толькі Вашынгтон і Бэрлін. А Беларусь і іншыя краіны, дзякуючы якім можна было б аднавіць СССР, Расею цікавяць менш.

Дзьмітры Гурневіч
Дзьмітры Гурневіч

Гурневіч: Магчыма, Пуцін ня думае пра Беларусь. І гэта кепска. Бо ён лічыць Беларусь і так сваёй зонай уплыву, і што там яму рабіць ужо няма чаго.

Лагуніна: Я б так ні сказала. Суседкі Расеі — гэта вельмі сьлізкая тэрыторыя. Па вялікім рахунку, у Крамля не засталося саюзьніка, які б заставаўся з Расеяй. Стала больш краінаў, якія ставяцца да Расеі з насьцярожанасьцю. Ну і Ўкраіна, вядома.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG