Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 80 гадоў з дня нараджэньня Міхася Чарняўскага


Міхась Чарняўскі

Падзеі 7 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

7 сакавіка 1938 году нарадзіўся Міхась Чарняўскі, беларускі гісторык, археоляг, пісьменьнік, дзяяч незалежніцкага руху. Памёр у 2012 г.

Картатэка Сталіна

7 сакавіка 1942 году памёр Андрэй Хацкевіч, калгасьнік зь вёскі Ратуцічы Барысаўскага раёну. Арыштаваны 23.11.1937 году. Асуджаны «тройкай» за антысавецкую агітацыю. Памёр у папраўча-працоўным лягеры горада Салікамск. Больш лёсаў рэпрэсаваных беларусаў — у абноўленай «Картатэцы Сталіна» на сайце​ stalin-list.org.

Таксама ў гэты дзень

1924 — Прэзыдыюм ЦВК СССР зацьвердзіў пастанову «Аб аб’яднаньні ў складзе БССР усіх тэрыторыяў з большасьцю беларускага насельніцтва».

1967 — у СССР увялі пяцідзённы рабочы тыдзень.

1985 — Віцебскі абласны суд асудзіў Міхася Кукабаку паводле артыкула «Антысавецкая прапаганда і агітацыя» на 6 гадоў пазбаўленьня волі.

Міхась Кукабака
Міхась Кукабака

2008 — Беларусь адклікала свайго пасла з ЗША і парэкамэндавала паслу ЗША пакінуць Менск. Гэта стала рэакцыяй на амэрыканскія санкцыі, у першую чаргу — супраць «Белнафтахіму».

У гэты дзень нарадзіліся

1753 — Тамаш Ваўжэцкі, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1794 году.

1850 — першы прэзыдэнт чэхаславацкай дзяржавы Томаш Гарыг Масарык.

1872 — Васіль Залатароў, беларускі кампазытар, аўтар балету «Князь-возера.

1950 — Васіль Раінчык, кампазытар, кіраўнік ансамбля «Верасы».

У памяці

1931 — памёр Павал Дземідовіч, дасьледчык беларускай этнаграфіі і фальклёру.

1983 — памёр Антон Сокал-Кутылоўскі, вайсковы і грамадзкі дзеяч, адзін з кіраўнікоў антысавецкага Слуцкага паўстаньня, вязень ГУЛАГу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG