Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Партыя Пазьняка атрымала дазвол на мітынг 24 сакавіка ў Кіеўскім сквэры Менску. Будзе «акцыя-пралёг» да #БНР100


Акцыя КХП БНФ у дзень Беларускай вайсковай славы

Менскі гарвыканкам даў дазвол Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі — БНФ на правядзеньне 24 сакавіка сьвяточнага мерапрыемства, прысьвечанага стагадоваму юбілею ўтварэньня Беларускай Народнай Рэспублікі, гаворыцца на сайце «Беларуская салідарнасьць».

У гэты дзень у Кіеўскім сквэры Менску з 12.00 да 16.00 адбудуцца мітынг і канцэрт, прысьвечаныя стагодзьдзю абвяшчэньня незалежнасьці БНР.

«Гэтую акцыю можна разглядаць таксама як пачатак сьвяткаваньня і пралёг да ўрачыстага мітынгу і канцэрту, які адбудзецца 25 сакавіка каля Вялікага тэатру опэры і балету ў Менску», — гаворыцца на сайце прыхільнікаў КХП-БНФ.

Партыя Зянона Пазьняка запрашае ахвочых далучацца да гэтага сьвяточнага мерапрыемства.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG