Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гуце сырыйскія вайскоўцы не дазволілі выгрузку мэдыкамэнтаў


Добраахвотнікі сырыйскага Чырвонага Паўмесяца прывезьлі дапамогу ва Ўсходнюю Гуту, 5 сакавіка 2018 году.
Добраахвотнікі сырыйскага Чырвонага Паўмесяца прывезьлі дапамогу ва Ўсходнюю Гуту, 5 сакавіка 2018 году.

Гуманітарны канвой прыбыў у панядзелак, 5 сакавіка, у абложаны раён Усходняя Гута — праз два тыдні пасьля аднаўленьня наступальнай апэрацыі войскаў рэжыму Башара Асада.

Ахвярамі баявых дзеяньняў за апошнія два тыдні сталі больш за 700 мірных жыхароў.

Сырыйская армія дазволіла гуманітарнай калёне выгрузіць прадукты харчаваньня для 27 тысяч сырыйцаў, у той час як ва Ўсходняй Гуце жыве каля 400 тысяч чалавек.

Паводле заяў кіраўніцтва гуманітарнай місіі, сырыйскія вайскоўцы не дазволілі выгружаць мэдыкамэнты для параненых і хворых.

Брытанскае выданьне The Guardian піша, што востры недахоп мэдычных матэрыялаў становіцца прычынай сьмерці тых людзей, чые раненьні або захворваньні маглі быць вылечаны.

Гуманітарны канвой складаецца з 46 грузавых аўтамабіляў, накіраваных міжнародным Чырвоным Крыжам, сырыйскім Чырвоным Паўмесяцам і Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG