Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Італія: кіраўнік правага руху «Пяць зорак» заявіў, што гатовы сфармаваць урад


Люіджы Ды Маё
Люіджы Ды Маё

Італьянскі рух «Пяць зорак», які набраў большасьць галасоў на парлямэнцкіх выбарах, якія адбыліся ў нядзелю, гатовы сфармаваць урад.

Пра гэта заявіў на прэсавай канфэрэнцыі ў Рыме ў панядзелак лідэр руху Люіджы Ды Маё. Ён удакладніў, што правацэнтрысцкая кааліцыя хоць і лідзіруе па суме галасоў, але не набірае дастатковай колькасьці месцаў, каб сфармаваць кабінэт міністраў.

Ды Маё лічыць, што яго рух больш легітымны ў якасьці кіруючай партыі, паколькі, у адрозьненьне ад іншых партый, «прадстаўляе ўсю краіну — ад Вале д’Аоста да Сыцыліі».

Ды Маё заявіў, што для руху «Пяць зорак» вынікі цяперашніх выбараў азначаюць пачатак у Італіі новага пэрыяду палітычнай гісторыі.

Парлямэнцкія выбары ў Італіі адбыліся ў нядзелю. Паводле папярэдніх дадзеных, першым па ліку галасоў стаў рух «Пяць Зорак», які набраў 32 працэнты.

Пры гэтым паводле сумы галасоў іх апярэджвае правацэнтрысцкая кааліцыя, аснову якой складаюць «Ліга» Матэа Сальвіні і партыя «Наперад, Італія» Сільвіё Бэрлюсконі — разам з малымі партыямі яны набіраюць 37 адсоткаў галасоў.

Кіроўная цяпер Дэмакратычная партыя застаецца трэцяй, набіраючы менш за 20 працэнтаў.

Ніводная з палітычных сілаў не пераадолела 40-працэнтны бар’ер, неабходная для атрыманьня большасьці ў парлямэнце і магчымасьці сфармаваць урад.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG