Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень памяці Міколы Ермаловіча


Партрэт Міколы Ермаловіча. Мастак Кастусь Харашэвіч
Партрэт Міколы Ермаловіча. Мастак Кастусь Харашэвіч

Падзеі 2 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

5 сакавіка 2000 году ў Менску трапіў пад машыну і загінуў беларускі гісторык Мікола Ермаловіч, аўтар папулярных кніг па гісторыі Беларусі «Старажытная Беларусь», «Па сьлядах аднаго міта», «Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае».

Мікола Ермаловіч
Мікола Ермаловіч

​Таксама ў гэты дзень

1279 — войскі ВКЛ перамаглі войска Тэўтонскага ордэну ў бітве пры Ашэрадэне.

1946 — прэм’ер Вялікабрытаніі часоў Другой Сусьветнай вайны Ўінстан Чэрчыль выступіў у амэрыканскім горадзе Фултане з прамовай, ад якой вядзецца адлік «халоднай вайны».

1948 — чэхаславацкія спэцслужбы на загад СССР арыштавалі ў горадзе Вімпэрк паэтку Ларысу Геніюш і яе мужа лекара Яна Геніюша. Неўзабаве іх чакаў «судовы працэс» у Менску і дарога у ГУЛАГ.

2000 — касьцёл бэатыфікаваў 11 сёстраў-назарэцянак, расстраляных нацыстамі ў 1943 г. каля Наваградка.

У гэты дзень нарадзіліся

1871 — Роза Люксэмбург, польская і нямецкая рэвалюцыянэрка.​

1896 — Кандрат Крапіва, беларускi савецкi пicьменьнiк, байкапicец.

Кандрат Крапіва
Кандрат Крапіва

1910 — Аўген Калубовіч (Каханоўскі), беларускі гісторык, палітычны дзеяч, настаўнік.

1951 — Галіна Гарэлава, беларуская кампазытарка.

У гэты дзень памерлі

1953 — на сваім лецішчы пад Масквой памёр​ Іосіф Сталін, савецкі дыктатар. Падлік ахвяраў яго рэжыму працягваецца дагэтуль.

Картатэка Сталіна

Свабода сабрала больш за 60 тысяч біяграмаў людзей, рэпрэсаваных паводле палітычных артыкулаў. Картатэка будзе карыснай для сваякоў рэпрэсаваных, дасьледчыкаў рэпрэсій і гісторыкаў. Для кагосьці яна можа стаць крыніцай у стварэньні свайго радаводу, бо зьмяшчае дакладныя біяграфічныя зьвесткі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG