Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Македонцы выйшлі на пратэст супраць зьмены назвы краіны


Каля 10 тысяч чалавек выйшлі на вуліцы ў сталіцы Македоніі, Скоп’е, каб пратэставаць супраць зьмены назвы краіны на патрабаваньне суседняй Грэцыі.

Македонія з часоў распаду Югаславіі вядзе спрэчку з Грэцыяй аб сваёй назьве. Па патрабаваньні Грэцыі Македонія была прынята ў ААН у 1993 годзе пад назвай Былая Югаслаўская Рэспубліка Македонія (БЮРМ). Грэцыя настойвае на тым, каб назва Македоніі было зьменена, каб пазьбегнуць блытаніны з грэцкай правінцыяй — гістарычнай вобласьцю Македонія, якая мяжуе з аднайменнай незалежнай рэспублікай. Грэцыя ў сувязі з гэтым блякуе ўступленьне Македоніі ў Эўразьвяз і NATO.

У студзені 2018 году македонскі ўрад, абвясьціў, што рашэньне аб зьмене назвы краіны будзе прынята на рэфэрэндуме. Вэрсіі магчымай новай назвы для Македоніі не выдаюцца.

У Грэцыі таксама адбываліся масавыя пратэсты, удзельнікі якіх патрабавалі ад ураду не заключаць пагадненьня аб афіцыйнай назьве з Македоніяй.

Пратэст у Атэнах 4 лютага 2018 году.
Пратэст у Атэнах 4 лютага 2018 году.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG