Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямецкія сацыял-дэмакраты ўвойдуць ва ўрад на чале з Мэркель


Ангела Мэркель мае застацца канцлерам Нямеччыны ў новай кааліцыі
Ангела Мэркель мае застацца канцлерам Нямеччыны ў новай кааліцыі

У Нямеччыне большасьць чальцоў Сацыял-дэмакратычнай партыі (СДПН) падтрымала ўступленьне ў так званую «вялікую кааліцыю» з хрысьціянскімі дэмакратамі канцлера Ангелы Мэркель.

Вынікі ўнутрыпартыйнага рэфэрэндуму былі абвешчаныя ў нядзелю раніцай. Каля двух трацін членаў СДПН прагаласавалі за ўступленьне ў кааліцыю. У галасаваньні ўдзельнічалі каля 380 тысяч чалавек.

Такім чынам, ужо ў найбліжэйшыя тыдні ў Нямеччыне можа быць сфармаваны новы кабінэт — больш чым праз паўгоду пасьля парлямэнцкіх выбараў.

Хрысьціянскія дэмакраты і сацыял-дэмакраты раней ужо дамовіліся аб асноўных парамэтрах новага кабінэту. Канцлерам застанецца Мэркель. Пасады міністраў замежных спраў і фінансаў зоймуць сацыял-дэмакраты.

Лідэр нямецкіх сацыял-дэмакратаў Марцін Шульц
Лідэр нямецкіх сацыял-дэмакратаў Марцін Шульц

СДПН, якая пацярпела на выбарах паразу, доўга адмаўлялася ад перамоваў аб кааліцыі з Мэркель, аднак яны ўсё ж пачаліся пасьля правалу спробаў хрысьціянскіх дэмакратаў сфармаваць кааліцыю з іншымі партыямі. Пасьля рашэньня кіраўніцтва сацыял-дэмакратаў пачаць перамовы папулярнасьць партыі, паводле апытаньняў, зьменшылася. Частка актыву партыі агітавала за сыход у апазыцыю, аднак кіраўніцтву ўдалося пераканаць большасьць чальцоў партыі зрабіцца часткай кааліцыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG