Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэмію імя Льва Сапегі атрымаў Аляксандр Фядута


Аляксандр Фядута
Аляксандр Фядута

Беларускі літаратуразнаўца ўганараваны за навуковыя дасягненьні. Штогадовая прэмія заснаваная  ў 2006 годзе ўніверсытэтамі Варшавы, Кракава, Ягелоніі, Вроцлава, Познані і Беластока і знаходзіцца пад ганаровым куратарствам прэзыдэнта Польшчы.

Яе ляўрэатамі становяцца беларусы, якія робяць унёсак у развіцьцё грамадзянскай супольнасьці і будаўніцтва незалежнай Беларусі.

Інфармацыю пра сёлетнюю ўзнагароду паведамляе агенцтва БЕЛАПАН.

Аляксандр Фядута ў 1997 годзе абараніў у Расеі кандыдацкую дысэртацыю, дасьледуючы праблему чытача ў творчай сьвядомасьці Аляксандра Пушкіна. У 2017 годзе Ягелонскі ўнівэрсытэт надаў навукоўцу званьне габілітаванага доктара гуманітарных навук.

Цырымонія ўзнагароджаньня адбудзецца ў залі сэнату Варшаўскага ўнівэрсытэту 4 красавіка, у дзень нараджэньня Льва Сапегі, дзяржаўнага і ваеннага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага.

Раней ляўрэатамі прэміі былі гісторык і палітык Валянцін Голубеў, гісторыкі Іна Соркіна, Аляксандр Смалянчук, Уладзімер Ляхоўскі, праваабаронца Алесь Бяляцкі, мастак і пісьменьнік Артур Клінаў і іншыя.

Ляўрэат прэміі на працягу акадэмічнага года мае магчымасьць выкладаць у вядучых польскіх універсытэтах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG