Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр археоляг Георгі Штыхаў


Беларускі археоляг, доктар гістарычных навук Георгі Штыхаў памёр 2 сакавіка ва ўзросьце 90 гадоў. Пра гэта паведаміў гісторык Сяргей Тарасаў.

Георгі Штыхаў — адзін з найбольш аўтарытэтных беларускіх археолягаў. Ягоныя манаграфіі «Старажытны Полацак» і «Гарады Полацкай зямлі» сталі клясыкай беларускай археалёгіі.

Штыхаў займаўся вывучэньнем курганных могільнікаў паўночнай і цэнтральнай Беларусі ў раньнім сярэднявеччы, кіраваў археалягічнымі экспэдыцыямі ў Полацку, Віцебску, Заслаўі, Барысаве, Лукам’і, Лагойску, Копысі. Штыхаў быў першым, хто ў савецкі час прапанаваў весьці адлік гісторыі Беларусі ад Полацкага княства.

Георгі Штыхаў
Георгі Штыхаў

Георгі Штыхаў нарадзіўся 14 ліпеня 1927 году ў вёсцы Старая Беліца каля Гомля. У 1956 годзе Штыхаў скончыў гістарычны факультэт БДУ, у 1993 годзе ўзначаліў аддзел археалёгіі і гісторыі Полацкай зямлі Інстытуту гісторыі Акадэміі навук Беларусі. У 1991 годзе стаў ляўрэатам Дзяржаўнай прэміі Беларусі. Прафэсар Штыхаў быў першым прэзыдэнтам Асацыяцыі ахвяраў палітычных рэпрэсій у Беларусі (1992-1994), а таксама адным з заснавальнікаў дабрачыннага фонду «Памяць ахвяраў сталінізму ў Беларусі».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG