Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнтам Армэніі стаў былы прэм’ер-міністар Армэн Саргсьян


Парлямэнт Армэніі шляхам таемнага галасаваньня абраў прэзыдэнтам рэспублікі былога прэмʼер-міністра, амбасадара ў Вялікабрытаніі Армэн Саргсьяна, які быў адзіным кандыдатам на гэтую пасаду.

За яго кандыдатуру прагаласавалі 90 дэпутатаў, супраць — дзесяць, адзін бюлетэнь прызнаны несапраўдным. Такія вынікі закрытага галасаваньня, якое прайшло ў пятніцу ў парлямэнце краіны, паведаміў старшыня часовай падліковай камісіі Гагік Мэлік'ян.

Для абраньня кандыдату ў прэзыдэнты неабходна было атрымаць мінімум 79 галасоў са 105 дэпутатаў.

Першы раз пасьля развалу Савецкага Саюза кіраўніка дзяржавы выбіралі не грамадзяне ў выніку ўсенароднага галасаваньня, а парлямэнт. Пераход ад прэзыдэнцкай сыстэмы праўленьня да парлямэнцкай быў зацьверджаны на рэфэрэндуме, які прайшоў у сьнежні 2015 гады па ініцыятыве кіруючай Рэспубліканскай партыі. Рэформу падтрымаў і тагачасны прэзыдэнт Сэрж Саргсьян.

Паўнамоцтвы прэзыдэнта пасьля канстытуцыйнай рэформы абмежаваныя. Да прыкладу, весьці замежную палітыку будзе не прэзыдэнт, а ўрад на чале з прэмʼер-міністрам. Таксама прэмʼер будзе ўзначальваць Савет бясьпекі і Ўзброеныя Сілы краіны. Прэзыдэнт, па сутнасьці, будзе выконваць толькі прадстаўнічую функцыю.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG