Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кыргызстане прапанавалі пераўтварыць міліцыю ў паліцыю


Прэм’ер-міністар Кыргызстану Сапар Ісакаў
Прэм’ер-міністар Кыргызстану Сапар Ісакаў

Прэм’ер-міністар Кыргызстану Сапар Ісакаў даручыў разгледзець магчымасьць пераўтварэньня міліцыі ў паліцыю. Пра гэта ён сказаў на нарадзе канфэрэнцыі «Су-бясьпека і палітыка папярэджаньня злачыннасьці», паведамляе Кыргызская рэдакцыя Радыё Свабода.

На думку Ісакава, гаворка не ідзе пра мэханічнае пераўтварэньне органаў унутраных спраў. Міліцыя, паводле яго, гэта ваенізаваная структура зь мінімальным уплывам на грамадзкасьць, у той час як задача паліцыі палягае ў камунікацыі з грамадзянамі.

Назва «міліцыя» замацавалася за органамі ўнутраных спраў у СССР. Пасьля развалу Саюзу былыя савецкія рэспублікі перайменавалі структуры ў «паліцыю». У Казахстане гэта перайменаваньне адбылося ў 1998 годзе, у Расеі — у 2011 годзе. У мінулым годзе ва Ўзбэкістане кіраўнік МУС Абдусалом Азізаў заявіў, што ў краіне больш ня будзе выкарыстоўвацца тэрмін «міліцыя», у ходзе будзе вызначэньне «органы ўнутраных спраў».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG