Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзярждэпартамэнт ЗША ўхваліў продаж Украіне «джавэлінаў», — Пэнтагон


Ілюстрацыйнае фота. Ракетная ўстаноўка Javelin
Ілюстрацыйнае фота. Ракетная ўстаноўка Javelin

Дзярждэпартамэнт ЗША ўхваліў прапанаваны продаж Украіне процітанкавых ракет і ракетных установак Javelin на суму 47 мільёнаў даляраў, гаворыцца ў паведамленьні Пэнтагону 1 сакавіка.

«Сыстэма Javelin дапаможа Ўкраіне пабудаваць свой доўгатэрміновы патэнцыял абароны для абароны сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці з мэтай задавальненьня патрэб нацыянальнай абароны», — гаворыцца ў заяве Пэнтагону.

Ведамства заявіла, што прапанаваны продаж не паўплывае на ваенны балянс у рэгіёне.

Агенцтва супрацоўніцтва ў галіне абароннай бясьпекі заявіла, што ўрад Украіны запрасіў куплю ў ЗША 210 ракет і 37 пускавых установак. У пагадненьне будуць уключаны навучаньне, тэхнічная дапамога, транспарт і іншыя аспэкты лягістыкі.

Абаронны бюджэт ЗША на 2018-ы фінансавы год прадугледжвае прадастаўленьне Ўкраіне 350 млн даляраў абароннай дапамогі, у тым ліку магчымасьць перадачы сьмяротнай зброі.

Javelin — амэрыканскі пераносны супрацьтанкавы ракетны комплекс, прызначаны для паражэньня бранятэхнікі, танкаў, а таксама БПЛА, верталётаў і прапэлерных самалётаў, якія заходзяць на пасадку. Кошт аднаго комплексу, укамплектаванага шасьцю ракетамі, складае больш за мільён даляраў ЗША.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG