Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея заблякавала рэзалюцыю Рады Бясьпекі ААН, якая асуджае Іран


Ілюстрацыйнае фота. Паседжаньне Рады Бясьпекі ААН
Ілюстрацыйнае фота. Паседжаньне Рады Бясьпекі ААН

Расея заблякавала рэзалюцыю Рады Бясьпекі ААН, якая асуджае Іран за парушэньне эмбарга пастаўкі зброі емэнскім паўстанцам хусітам.

Падчас галасаваньня ў панядзелак Расея наклала вэта на тэкст, складзены Вялікай Брытаніяй. Балівія падтрымала, устрымаліся дзьве краіны — Кітай і Казахстан, паведамляе «Голас Амэрыкі».

Рада Бясьпекі аднагалосна прыняла расейскую рэзалюцыю, якая падаўжае санкцыі супраць Емену на год і аднаўляе працу экспэртнай групы.

ЗША, Вялікая Брытанія і Францыя ўзначалілі намаганьні, накіраваныя на прыцягненьне Ірану да адказнасьці за меркаваную перадачу зброі хусітам у Емэне.

«Фармулёўка, высунутая ў брытанскім праекце, можа мець небясьпечныя, дэстабілізуючыя наступствы», — заявіў прадстаўнік Расеі Васіль Нябензя падчас паседжаньня. «Гэта непазьбежна прывядзе да абвастрэньня напружанасьці ў рэгіёне і да канфлікту паміж ключавымі рэгіянальнымі гульцамі», — папярэдзіў ён.

«Сёньняшняе вэта Расеі абараняе намаганьні Ірану, накіраваныя на дэстабілізацыю ў рэгіёне і распаўсюджваньне згубнага ўплыву», — заявіў прадстаўнік ЗША Кэлі Кэры пасьля таго, як рэзалюцыя Вялікай Брытаніі была заблякаваная.

У сваім апошнім дакладзе незалежная экспэртная група, якая сочыць за імплемэнтацыяй санкцый, прыйшла да высновы, што Іран ня змог прадухіліць перадачу зброі хусітам у Емэне. Група лічыць, што кааліцыя, якую ўзначальвае Саудаўская Арабія, перашкаджала дастаўцы гуманітарнай дапамогі, калі ўвяла паветраную і марскую блякаду. Нанясеньне авіяўдараў парушыла міжнароднае гуманітарнае права.

Вайна ў Емэне доўжыцца чатыры гады. Больш за 22 мільёнаў емэнцаў маюць патрэбу ў гуманітарнай дапамозе, у тым ліку больш за 8 мільёнаў чалавек, якім пагражае голад.

Арганізацыя Аб’яднаных Нацый неаднаразова заклікала бакі спыніць баявыя дзеяньні і забясьпечыць бясьпечны і неабмежаваны доступ да работнікаў гуманітарных арганізацый. Намаганьні па пошуку палітычнага рашэньня пакуль застапарыліся.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG