Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Асудзілі мазыраніна, які зьбіў міліцыянта і спаліў службовы «ўазік»


Ілюстрацыйнае фота

Суд Мазырскага раёну асудзіў 57-гадовага мазыраніна на сем год і тры месяцы калёніі за падпал міліцэйскага аўтамабіля, паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-сакратарку Гомельскага абласнога суду Вольгу Барсукову.

Error rendering VK.

​Мужчыну прызналі вінаватым паводле крымінальнага артыкула 364 «Гвалт у дачыненьні да супрацоўніка органаў унутраных спраў» і артыкула 218 «Зьнішчэньне маёмасьці». Прысудзілі пазбаўленьне волі на сем гадоў і тры месяцы з адбываньнем пакараньня ў папраўчай калёніі ўзмоцненага рэжыму. Асуджаны мусіць пакрыць шкоду памерам 31 410 рублёў на карысьць упраўленьня ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкаму, а таксама 472 рублі за маральную шкоду на карысьць пацярпелых.

Як паведамлялася раней, у лістападзе 2017 году міліцыянты Мазырскага РАУС затрымалі на вуліцы гораду 57-гадовага мужчыну за «дробнае хуліганства». Мазыраніна прывезьлі ў аддзяленьне, але ён аказаў супраціў і ўдарыў супрацоўніка міліцыі ў твар.

Паколькі паводзіны затрыманага сьведчылі аб ап’яненьні, яго накіравалі на мэдычны агляд. Экспэртыза гэта пацьвердзіла, але вярнуць правапарушальніка ў РАУС не ўдалося. Па дарозе ён дастаў з курткі плястыкавую бутэльку з-пад мінэральнай вады, разьліў па салёне лёгкаўзгаральную вадкасьць і падпаліў. Міліцэйская машына была зьнішчана агнём. Самога мужчыну пасьля інцыдэнту шпіталізавалі з апёкамі.

XS
SM
MD
LG