Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Самы скандальны фільм Бэрлінскага кінафэстывалю


Эпізод з фільму «Не дакранайся»

У паўдакумэнтальным фільме «Не дакранайся» (Touch Me Not) румынская рэжысэрка-дэбютантка Адына Пінтыліе распавядае пра сьвет інтымных адносін людзей зь фізычнымі недахопамі і псыхапаталёгіяй, а таксама схільных да дэвіянтных сэксуальных паводзінаў.

«Не дакранайся» называюць самым скандальным фільмам 68-га Бэрлінскага кінафэстывалю, які завяршыўся ў нядзелю. Яго ўганаравалі галоўнай узнагароды агляду — прэміяй «Залаты мядзведзь».

Адына Пінтыліе
Адына Пінтыліе

Тым самым журы на чале зь нямецкім рэжысэрам Томам Тыквэрам вырашыла падтрымаць гэты візуальны экспэрымэнт, які шматлікіх крытыкаў прывёў у зьдзіўленьне і абурыў.

«Мы гэтага не чакалі», — сказала Пінтыліе, сьціскаючы статуэтку ў руцэ. І дадала, што тэма фільма, якая аспрэчвае ўтрадыцыйны канон прыгажосьці, «вельмі важня».

Другі год запар галоўную ўзнагароду ў Бэрліне атрымлівае рэжысэрка-жанчына.

«Срэбнага мядзьведзя» за рэжысуру прысудзілі стваральніку анімацыі «Выспа сабак» амэрыканцу Ўэсу Андэрсану.

Польская рэжысэрка Малгажата Шумоўска атрымала ў Бэрліне Гран-пры журы. Яе чорная трагікамэдыя «Морда» бязьлітасна высьмейвае грубаватыя норавы польскай глыбінкі. У цэнтры павучальная гісторыя — лёс хлопца, які трапіў у цяжкую аварыю і атрымаў у выніку наватарскай апэрацыі па трансплянтацыі асобы новую зьнешнасьць.

Парагвайская драма рэжысэра Марсэлё Мартынэсьсі пра жыцьцё пажылой лесьбіянкі «Спадчыньніцы атрымала прэмію «Срэбны мядзведзь» імя Альфрэда Баўэра, а выканаўца галоўнай ролі, акторка Ані Брун, атрымала прыз за лепшую жаночую ролю.

Усяго ў фэстывалі прынялі ўдзел 396 фільмаў.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG