Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кітаі прапанавалі зьняць абмежаваньне на знаходжаньне ва ўладзе кіраўніка краіны


Камуністычная партыя Кітаю прапанавала зьняць абмежаваньні тэрміну знаходжаньня на пасадзе старшыні КНР, што дасьць магчымасьць Сі Цзіньпіну застацца на пасадзе пасьля 2023 году.

Пра гэтую прапанову паведаміла афіцыйнае агенцтва Сіньхуа 25 лютага.

У паведамленьні гаворыцца, што Камуністычная партыя прапанавала выключыць палажэньне з канстытуцыі, заявіўшы, што прэзыдэнт і віцэ-прэзыдэнт Кітаю «будуць выконваць свае абавязкі ня больш за два тэрміны запар».

Гэтай прапанове папярэднічала трохдзённае пасяджэньне Цэнтральнага камітэту Камуністычнай партыі, якое павінна пачацца 26 лютага. У ліку пытаньняў, якія, як чакаецца, будуць абмяркоўвацца на пасяджэньні, буйныя кадравыя прызначэньні.

ЦК партыі таксама прапанаваў уключыць у канстытуцыю краіны «Сінь думку Сі Цзіньпіна пра сацыялізм з кітайскімі рысамі ў новую эру», інфармуе Сіньхуа ў асобным паведамленьні.

Сі Цзіньпін прыняў уладу ў 2012 годзе і разглядаецца як самы ўплывовы лідэр Кітаю на працягу дзесяцігодзьдзяў. Ён быў зацьверджаны Камуністычнай партыяй на другі пяцігадовы тэрмін у якасьці старшыні КНР у кастрычніку летась.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG