Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фільм «Даўлатаў» атрымаў узнагароду незалежнага журы на Бэрлінале


Рэжысёр Аляксей Герман і пастаноўшчыца Алена Акопная на прэм'еры "Даўлатава" у Бэрліне.

Фільм «Даўлатаў» расейскага рэжысёра Аляксея Германа-малодшага атрымаў узнагароду незалежнага журы газэты Berliner Morgenpost на Бэрлінскім міжнародным кінафэстывалі. Цырымонія ўзнагароджаньня адбылася ў суботу днём.

Карціна Германа-малодшага была прадстаўлена ў асноўным конкурсе 68-га Бэрлінале, пераможцаў якога абвесьцяць у суботу ўвечары. Прэм’ера фільма, які распавядае аб некалькіх днях з жыцьця пісьменьніка Сяргея Даўлатава ў Ленінградзе 1971 гады, адбылася ў Бэрліне на мінулым тыдні.

Сяргей Даўлатаў нарадзіўся ў 1941 годзе ва Ўфе, з трох гадоў жыў у Ленінградзе, вучыўся там на філялягічным факультэце ўнівэрсытэту. У 1978 годзе ён іміграваў у ЗША. Працаваў галоўным рэдактарам штотыднёвіка «Новый американец», вёў аўтарскую перадачу на Радыё Свабода^; яго творы друкаваліся ў вядомых амэрыканскіх часопісах «The New Yorker», «Partisan review». Ён памёр у 1990 годзе ў Нью-Ёрку.

XS
SM
MD
LG