Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі сваякам дазволяць наведваць парадзіхаў у радзільнях


Сваякі змогуць наведваць парадзіхаў наўпрост у палатах радзільняў. Пра гэта паведаміла галоўны акушэр-гінэколяг Міністэрства аховы здароўя Юлія Савачкіна падчас рэспубліканскага кангрэса «Мама Pro» у Берасьці.

Як перадае БелТА, Міністэрства аховы здароўя ўжо прыняло рашэньне, каб ва ўсіх радзільнях была магчымасьць наведаць парадзіхаў пасьля родаў.

«Каб не яны спускаліся ўніз, як раней, а тата або іншыя члены сям’і маглі наведаць маму і дзіцяці ў палаце, — сказала Юлія Савачкіна. — На наш погляд, гэта будзе спрыяць пазытыўнай абстаноўцы ў сямʼі».

Новаўвядзеньне датычыцца радзільняў усіх тыпаў. Міністэрства распрацоўвае лягістыку наведваньня парадзіхаў, каб сямʼя змагла сустрэцца ў прыватнай абстаноўцы, не замінаючы іншым жанчынам.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG