Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША ўвялі новыя пашыраныя санкцыі супраць Паўночнай Карэі


Міністар фінансаў ЗША Стывен Мнучын.

Злучаныя Штаты ўвялі ў дзеяньне новыя санкцыі супраць Паўночнай Карэі. У паведамленьні Міністэрства фінансаў ЗША гаворыцца, што прыняты 23 лютага пакет санкцый — «самы буйны на бягучы момант».

Абмежавальныя меры ў першую чаргу накіраваны супраць суднаходных і гандлёвых кампаній КНДР. Новая пастанова амэрыканскай адміністрацыі распаўсюджваецца на «адну фізычную асобу, 27 юрыдычных структур і 28 марскіх судоў», якія ходзяць пад сьцягамі Паўночнай Карэі, Кітая, Тайваня, Панамы і яшчэ некалькіх дзяржаў.

Міністар фінансаў ЗША Стывен Мнучын адзначыў, што Вашынгтон будзе блякаваць усе наяўныя ў Пхеньяна магчымасьці ўхіліцца ад санкцый, перасьледуючы па ўсім сьвеце арганізацыі, якія працуюць у інтарэсах КНДР. Такія ж захады будуць ужывацца супраць кампаній, якія незаконна транспартуюць вугаль і паліва ў Паўночную Карэю праз міжнародныя вады.

Рэжым у Пхеньяне знаходзіцца пад санкцыямі ў сувязі з распрацоўкай ядзернай зброі і сродкаў яе дастаўкі. У прыватнасьці, рэзалюцыя ААН забараняе імпарт у КНДР нафты і нафтапрадуктаў, стварэньне сумесных прадпрыемстваў з удзелам паўночнакарэйскага капіталу, экспарт у краіны — члены ААН тэкстылю з КНДР. Асобныя санкцыі супраць Паўночнай Карэі ўвялі ЗША, Эўразьвяз, Канада, Паўднёвая Карэя, Японія і Расея.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG