Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фінансаваньне ўсіх школаў Менску будзе залежаць ад колькасьці вучняў у іх. Зьмены набудуць моц 1 верасьня, паведамляе дзяржаўная агенцыя «Менск-Навіны».

Перайсьці на новую сыстэму школьнага фінансаваньня пастанавілі на паседжаньні калегіі камітэту па адукацыі Менгарвыканкаму. Паводле старшыні камітэту Марыі Кіндзірэнкі, у 2017 годзе сярэдняя напаўняльнасьць клясаў складала 25,3 вучня, у 2016 — 24,9 вучня.

Паводле чыноўніцы, аптымізацыя школьнага фінансаваньня ўжо дае плён: за мінулы год «аб’ём зэканомленых сродкаў павялічыўся амаль удвая». Доля пазабюджэтных сродкаў у агульным абʼёме фінансаваньня галіны складае каля 6%.

На навучаньне аднаго вучня ёсьць фіксаваны аб’ём сродкаў. Гэты нарматыў і колькасьць навучэнцаў і будзе вызначаць аб’ём сродкаў, якія будуць выдзяляцца на школу. У 2020 годзе на такую схему фінансаваньня пяройдуць установы дашкольнай адукацыі.

XS
SM
MD
LG