Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ярмошына ня ведае, якія наступныя выбары пройдуць у Беларусі — прэзыдэнцкія ці парлямэнцкія


Лідзія Ярмошына

Старшыня Цэнтарвыбаркаму Беларусі Лідзія Ярмошына ня ведае, якая выбарчая кампанія ў Беларусі будзе наступнай — прэзыдэнцкая ці парлямэнцкая. Пра гэта яна заявіла, адказваючы на пытаньне Радыё Свабода пасьля завяршэньня паседжаньня ЦВК.

«Гэтае пытаньне будуць вызначаць органы, упаўнаважаныя прымаць такое рашэньне, — сказала яна. — Я думаю, што ўвосень сустрэнуся з кіраўніком дзяржавы і ўзгоднім, каго будуць выбіраць на наступных выбарах».

Згодна з заканадаўствам, у Беларусі прэзыдэнт выбіраецца на пяць гадоў, а парлямэнт — на чатыры. У 2020 годзе адбываецца супадзеньне, калі прэзыдэнцкія і парлямэнцкія выбары трэба праводзіць амаль адначасова.

Ці будуць новыя выбары ў Беларусі праводзіцца паводле новага выбарчага заканадаўства?

«Пэўныя прапановы ў мяне ёсьць, аднак гэтае рашэньне цалкам у кампэтэнцыі прэзыдэнта і парлямэнту», — канстатавала яна.

XS
SM
MD
LG