Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латвія забараніла ўезд 49 фігурантам «сьпісу Магніцкага»


Улады Латвіі забаранілі ўезд амаль 50 замежнікам, занесеным у так званы сьпіс Магніцкага. Пра гэта ў чацьвер, 22 лютага, напісаў у твітэры міністар замежных спраў Эдгарс Рынкевічс.

«У адпаведнасьці з пастановай сэйму (парлямэнту Латвіі) і на падставе закону аб іміграцыі я забараніў ўезд на тэрыторыю Латвійскай Рэспублікі 49 чалавекам, даючы ясны сыгнал аб тым, што правы чалавека маюць значэньне», — заявіў Рынкевічс.

Сэйм Латвіі ўхваліў ўвядзеньне санкцый супраць фігурантаў «сьпісу Магніцкага» 8 лютага. У законапраекце былі ўказаны 49 асобаў, якім варта забараніць ўезд у краіну.

Латвія стала шостай дзяржавай, якая прыняла падобны закон. Такія законы забараняюць уезд у краіну замежнікам, зьвязаным з парушэньнем правоў чалавека, карупцыяй і адмываньнем грошай. Раней «законы Магніцкага» былі прынятыя ў ЗША, Канадзе, Вялікабрытаніі, Эстоніі і Літве.

Арыгінальны «акт Магніцкага» быў прыняты Кангрэсам ЗША ў канцы 2012 году. Дакумэнт назвалі ў памяць аб юрысьце фонду Hermitage Capital Сяргея Магніцкага. Ён раскрыў схему буйных крадзяжоў з расейскага бюджэту. Расейскія ўлады абвінавацілі юрыста ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў. Ён памёр у маскоўскім сьледчым ізалятары ў 2009 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG