Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парлямэнт Нідэрляндаў прызнаў забойствы армян генацыдам


У ерэванскім музэі — экспанаты з подпісам «інструмэнты генацыду».
У ерэванскім музэі — экспанаты з подпісам «інструмэнты генацыду».

Парлямэнт Нідэрляндаў прызнаў масавыя забойствы армян у Асманскай Турэччыне ў 1915 годзе генацыдам.

Як паведамляе агенцтва France-Presse, гэта яшчэ больш ўскладніць турэцка-галяндзкія палітычныя адносіны, якія і без таго абвастрыліся.

Выканаўца абавязкаў міністра замежных спраў Нідэрляндаў Сыгрыд Кааг заявіла, што ўрад будзе надалей «захоўваць стрыманасьць» у гэтым палітычна далікатным пытаньні.

Масавыя забойствы і дэпартацыі армянаў падчас Першай сусьветнай вайны, ад якіх пацярпела да 1.5 мільёна чалавек, многія гісторыкі і прынамсі 23 краіны, у тым ліку Нямеччына і Францыя прызналі генацыдам. Турэччына пярэчыць, што лічбы ахвяраў завышаныя, і што яны адбыліся падчас стыхійных забурэньняў, а не як частка ўрадавага пляну зьнішчыць хрысьціянскую меншасьць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG