Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША памёр тэлепрапаведнік Білі Грэм, духоўны настаўнік прэзыдэнтаў


Білі Грэм (справа) з прэзыдэнтам ЗША Білам Клінтанам.
Білі Грэм (справа) з прэзыдэнтам ЗША Білам Клінтанам.

У ЗША памёр тэлепрапаведнік Білі Грэм, які быў кансультантам многіх амэрыканскіх палітыкаў і прамаўляў казані да людзей усяго сьвету з тэлеэкрана. Як паведаміў яго афіцыйны прадстаўнік, Грэм памёр у сераду ва ўзросьце 99 гадоў. Паводле Джэрэмі Блума, прадстаўніка Асацыяцыі эвангелістаў Білі Грэма, знакаміты прапаведнік памёр у сваім доме ў Монрэаце, штат Паўночная Караліна.

Грэм быў вельмі ўплывовай асобай — ён меў велізарную, магчыма, самую масавую аўдыторыю ў гісторыі, калі зьвяртаўся да мільёнаў людзей асабіста альбо праз тэлебачаньне.

Яго парадамі карысталіся многія амэрыканскія прэзыдэнты ад Гары Трумэна да Барака Абамы. У нядаўнім тэлесэрыяле «Карона» (пра біяграфіі каралевы Лізаветы II) ён паказаны як духоўны настаўнік маладога брытанскага манарха.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG