Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ТБМ ладзіць беларускамоўныя заняткі ў Менску для вучняў 7–9 клясаў


Паштоўка ТБМ да Дня роднай мовы

Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны запрашае вучняў 7–9 клясаў на дадатковыя бясплатныя заняткі па гуманітарных дысцыплінах — беларускай мове, археалёгіі і гісторыі Беларусі.

Цягам месяца займацца зь дзецьмі будуць вядомыя ў краіне выкладчыкі і навукоўцы.

Арганізацыйны сход з навучэнцамі і іх бацькамі, а таксама знаёмства з настаўнікамі адбудзецца 1 сакавіка на менскай сядзібе ТБМ (вуліца Румянцава, 13). Пачатак у 17.30.

XS
SM
MD
LG