Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскія габрэі зьнялі ролік пра «польскі Галакост» і зьбіраюць подпісы за прыпыненьне адносінаў. ВІДЭА


Габрэйскія арганізацыі ў ЗША пачалі зьбіраць подпісы пад пэтыцыяй з заклікам да Белага Дому прыпыніць адносіны з Польшчай, пакуль Варшава не адменіць «закон пра Галакост», паведамляе партал onet.pl.

На сайце neverdeny.org ініцыятары акцыі пішуць: «Польшча, мы ніколі не дазволім табе адмаўляць Галакост».

Акцыю суправаджае відэаролік, які ўжо распаўсюджваецца ў ЗША і іншых краінах. На ім маладыя амэрыканскія габрэі кажуць, што «за тое, што я скажу праз імгненьне, я магу трапіць у турму», а пасьля па чарзе гавораць «польскі Галакост» і патрабуюць адмяніць закон. Амэрыканскі ўрад ініцыятары кампаніі заклікаюць прыпыніць адносіны з Польшчай пакуль закон ня будзе адменены.

6 лютага прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў папраўкі, вядомыя як «закон пра Галакост». Згодна з дакумэнтам, публічнае абвінавачаньне Польшчы і польскага народу ў злачынствах, учыненых падчас Галакосту, у дапамозе нацысцкай Нямеччыны, ваенных злачынствах або злачынствах супраць чалавечнасьці караецца крымінальнай адказнасьцю аж да турэмнага зьняволеньня тэрмінам на тры гады. Закон таксама забараняе выкарыстоўваць словазлучэньне «польскі лягер сьмерці» пры апісаньні канцлягераў, якія існавалі на тэрыторыі акупаванай Польшчы.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG