Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд абавязаў вязьня выдаліць зь цела татуіроўку з нацыстоўскай сымболікай


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Расеі Чэбаксарскі раённы суд Чуваскай Рэспублікі прызнаў, што зьняволены калёніі № 6 парушыў адміністрацыйны артыкул аб публічнай дэманстрацыі нацыстоўскай сымболікі.

Яго аштрафавалі на 1000 рублёў і пастанавілі канфіскаваць «прадмет адміністрацыйнага правапарушэньня ў выглядзе самастойнага выдаленьня Г. на сваім целе двух малюнкаў (татуіровак на грудзях зь левага і правага боку), падобных да нацыстоўскай сымболікі».

Зьняволены адбывае тэрмін у калёніі № 6 у Чувашыі. Татуіроўкі «у выглядзе крыжоў з загнутымі канцамі, накіраванымі па гадзіннікавай стрэлцы» на ім убачылі пракуроры падчас праверкі калёніі.

Cуд прыняў рашэньне 8 лютага.

Расейскі юрыст Аляксей Глухаў папрасіў пракурора Чувашыі абскардзіць рашэньне суду, што тычыцца канфіскацыі. Ён патлумачыў, што ва ўмовах калёніі зьняволены можа выдаліць татуіроўку альбо шляхам членашкодніцтва, альбо калі яе зафарбаваць, але апошняе будзе парушэньнем правілаў распарадку ў калёніі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG