Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскае МЗС прызнала, што ў Сырыі пацярпелі дзясяткі грамадзян Расеі і СНД


У ходзе нядаўняга ваеннага сутыкненьня ў Сырыі пацярпелі дзясяткі грамадзян Расеі і краін СНД, ёсьць і загінулыя, але гэта былі не расейскія вайскоўцы. Пра гэта заявілі ў аўторак у Міністэрстве замежных справаў Расеі.

У ведамстве сьцьвярджаюць, што ў «ваенным сутыкненьні» у Сырыі, дата якога не называецца, «ніякім чынам ня ўдзельнічалі вайскоўцы Расейскай Фэдэрацыі і не ўжываліся штатныя тэхнічныя сродкі». «Некалькім дзясяткам» параненых, паведамляе расейскае МЗС, было аказана спрыяньне для вяртаньня ў Расею, дзе яны праходзяць курсы лячэньня «у розных мэдычных установах».

Раней камандаваньне міжнароднай кааліцыі на чале з ЗША паведаміла пра разгром групоўкі прыхільнікаў рэжыму Башара Асада, якія наступалі на саюзныя амэрыканцам сілы ў даліне Эўфрату. Паводле дадзеных ЗША, былі забітыя каля 100 чалавек, аб іх нацыянальнай прыналежнасьці амэрыканскія вайскоўцы не паведамлялі. СМІ са спасылкай на відавочцаў і іх знаёмых паведамлялі аб гібелі рознай колькасьці — ад дзясяткаў да соцень — байцоў «прыватных вайсковых кампаніяў», галоўным чынам расейцаў. Магчымыя ўдзельнікі бою казалі Радыё Свабода аб гібелі каля 200 чалавек. Паведамлялася таксама, што дзясяткі параненых былі дастаўленыя ў шпіталі ў Расеі. У МЗС Расеі зьвесткі аб вялікай колькасьці загінулых раней назвалі «дэзінфармацыяй» і заявілі, што загінуць у Сырыі маглі 5 расейскіх грамадзян.

«Яны запомняць гэты дзень надоўга» — амэрыканскі генэрал пра баі ў Сырыі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG