Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы хочуць пасьмяротна пазбавіць Ярузэльскага генэральскага званьня


Міністэрства абароны падрыхтавала папраўкі да закону, якія прадугледжваюць магчымасьць пасьмяротнага пазбаўленьня афіцэрскага званьня, паведамляе Радыё Польшча.

На працягу бліжэйшых двух тыдняў на разгляд ураду будзе накіраваны праект абноўленага закона, які дазволіць пазбавіць Войцеха Ярузэльскага генэральскага званьня.

Пра гэта паведаміла прэс-сакратарка польскага ўрада Ёанна Капціньска. Паводле яе слоў, пастаянны камітэт рады міністраў можа пачаць разгляд паправак да закона ўжо 22 лютага.

Законапраект, які падрыхтавала Міністэрства абароны, прадугледжвае магчымасьць пазбаўленьня афіцэрскага званьня асоб, былых чальцоў Вайсковай рады нацыянальнага выратаваньня або тых, хто служыў у органах бясьпекі ПНР, у тым ліку пасьмяротна.

Ярузэльскі быў прэм’ер-міністрам Польшчы з 1981 па 1985 год і кіраўніком дзяржавы з 1985 па 1990 год, калі ён быў зьменены абраным дэмакратычным шляхам Лехам Валэнсам. У 1990 годзе пайшоў з палітычнай арэны, а ў 1991 годзе — з войска. 25 траўня 2014 году Ярузэльскі памёр на 91-м годзе жыцьця.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG