Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз крытыкуе беларускія выбары, працягвае чакаць і абяцае дапамагаць


Вярхоўная прадстаўніца ЭЗ у пытаньнях замежнай палітыкі Фэдэрыка Магерыні

Вярхоўная прадстаўніца ЭЗ у пытаньнях замежнай палітыкі Фэдэрыка Магерыні выступіла зь пісьмовай заявай па выніках мясцовых выбараў у Беларусі.

У заяве гаворыцца:

«Мясцовыя выбары ў Беларусі, якія адбыліся 18 лютага, былі шанцам надаць большую легітымнасьць мясцовым дэпутатам у краіне^; аднак шэраг ключавых рэкамэндацыяў і сыстэмныя недахопы, выяўленыя Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ і Вэнэцыянскай камісіяй Рады Эўропы падчас папярэдніх выбараў, засталіся праігнараваныя.

Эўрапейскі Зьвяз працягвае чакаць ад беларускіх уладаў неадкладнага аднаўленьня працы над сур’ёзнай і ўсёабдымнай рэформай выбарчага заканадаўства і працэдуры. Варта было б правесьці такую рэформу як мага раней, яшчэ да наступных выбараў, а таксама разгледзець шматгадовыя рэкамэндацыі і забясьпечыць роўныя магчымасьці. Працэс рэформаў мусіць быць празрысты і ўсебаковы. Гэта таксама было б дадатковым крокам да выкарыстаньня поўнага патэнцыялу дачыненьняў паміж ЭЗ і Беларусьсю, нарошчваньня пазытыўнага супрацоўніцтва, якое нядаўна было ўзбагачана рознымі мясцовымі ініцыятывамі.

Эўрапейскі Зьвяз гатовы дапамагаць Беларусі ў яе намаганьнях прывесьці свой выбарчы працэс у адпаведнасьць з абавязаньнямі АБСЭ і іншымі міжнароднымі стандартамі датычна дэмакратычных выбараў».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG