Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз здыме санкцыі з уладальніка былой рэзыдэнцыі Януковіча


Дыпляматы Эўразьвязу маюць намер працягнуць санкцыі ў дачыненьні да былога прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча, але адмовіцца ад санкцыяў, накладзеных на двух яго партнэраў — адзін зь якіх быў давераным уладальнікам нерухомасьці пад Кіевам, якая стала сымбалем злоўжываньня ўладай Януковічам пасьля таго, як ён быў адхілены ад улады ў 2014 годзе.

Прадстаўнікі ЭЗ, якія гаварылі на ўмовах ананімнасьці, паведамілі Радыё Свабода 20 лютага, што прыйшлі да высновы аб адсутнасьці дастатковых доказаў для таго, каб Сяргей Клюеў і былая міністарка юстыцыі Алены Лукаш знаходзіліся ў сьпісе асобаў, якім прызначаны санкцыі за меркаваны ўдзел у растраце дзяржаўных сродкаў пры Януковічы.

Абвінавачваньні ў дачыненьні да астатніх 13 чалавек, якія засталіся ў сьпісе, будуць падоўжаныя яшчэ на адзін год 21 лютага, сказалі дыпляматы.

Сяргей Клюеў, дэпутата Рады і бізнэсовец, які раней прадстаўляў Партыю рэгіёнаў Януковіча, быў намінальным уладальнікам Міжгор’я, рэзыдэнцыі Януковіча пад Кіевам, якая стала даступнай народу пасьля яго ўцёкаў. Клюеў зьбег з Украіны пасьля таго, як у 2015 годзе быў пазбаўлены дэпутацкага імунітэту.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG