Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі затрымалі дырэктара «Фонду барацьбы з карупцыяй»


Дырэктар «Фонду барацьбы з карупцыяй» Раман Рубанаў
Дырэктар «Фонду барацьбы з карупцыяй» Раман Рубанаў

Дырэктара зьвязанага з расейскім апазыцыйным палітыкам Аляксеем Навальным «Фонду барацьбы з карупцыяй» Рамана Рубанава вечарам 19 лютага затрымалі ў маскоўскім аэрапорце Шарамецьцева праз падазрэньне ў арганізацыі акцыі ў падтрымку «забастоўкі выбарнікаў» 28 студзеня.

Пра гэта паведаміў кіраўнік штабу Аляксея Навальнага Леанід Волкаў.

Паводле яго, Рамана Рубанава затрымалі «паводле той жа схемы», што і іншых актывістаў штабу апазыцыянэра, Кіру Ярмыш і Руслана Шаведзінава. Спачатку Рубанаў прайшоў поўны мытны дагляд, а потым яго павезьлі ў аддзел паліцыі, не паведаміўшы прычыну затрыманьня.

Раніцай сам Аляксей Навальны заявіў, што затрыманаму Рубанава сілавікі «да гэтага часу не могуць растлумачыць, за што затрымалі».

Аляксей Навальны заклікаў да страйку выбарнікаў пасьля таго, як яму адмовілі ў рэгістрацыі кандыдатам на прэзыдэнцкіх выбарах. Акцыі 28 студзеня адбыліся ў дзясятках гарадоў Расеі, у іх удзельнічалі тысячы людзей. Трансьляцыю з пратэстаў паглядзелі больш за паўтара мільёна чалавек. Па ўсёй краіне затрымалі 350 актывістаў.

Прэс-сакратарку Навальнага Кіру Ярмыш і прэс-сакратара кампаніі палітыка Руслана Шаведзінава затрымалі на пашпартным кантролі ў Шарамецьцеве 30 студзеня. Іх абвінавацілі ў арганізацыі «Страйкаў выбарнікаў». Яны вялі трансьляцыю акцыі, знаходзячыся пры гэтым у Літве. Шаведзінаў быў арыштаваны на восем сутак, Ярмыш — на пяць сутак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG