Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супрацоўніцу прэзыдэнта Грузіі абвінавачваюць у працы на Расею


Большасьць чальцоў Вышэйшага савета юстыцыі Грузіі абвінавацілі прадстаўніка прэзыдэнта ў савеце Анну Далідзэ ў выкананьні замовы Масквы па дыскрэдытацыі грузінскіх вайскоўцаў адразу пасьля «пяцідзённай вайны» 2008 года.

З абвінавачваньнямі ў адрас Далідзэ ад імя большасьці чальцоў Вышэйшага савета юстыцыі ў панядзелак выступіў адзін з чальцоў Савета Дзмітрый Гврытышвілі.

Паводле яго, пасьля «пяцідзённай вайны» 2008 года Анна Далідзэ атрымала грашовую ўзнагароду ад расейскай няўрадавай арганізацыі «Ініцыятыва расейскага правасудзьдзя» за збор зьвестак пра нібыта ўчыненыя грузінскімі вайскоўцамі злачынствах супраць чалавечнасьці ў ходзе баявых дзеяньняў у Паўднёвай Асэціі.

На думку Гврытышвілі, «Ініцыятыва расейскага правасудзьдзя» хоць і зарэгістраваная ў Нідэрляндах, але афіляваная з расейскімі ўладамі.

Сама Далідзэ ўсе абвінавачваньні абвяргае.

XS
SM
MD
LG